Гэта старонка не была вычытаная
вання факты, якія сталі вядомы ў пазнейшы час; а невялікія артыкулы і заметкі аб Скарыне не паказвалі з сапраўднай паўнатой яго творчасці. Таму кніга М. А. Алексютовіча, напісаная пераважна на аснове захаваўшыхся першакрыніц, дакументаў і матэрыялаў, частка з якіх да апошняга часу была недастаткова вывучанай, з'явіцца своечасовай і прынясе карысць усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры. Чытач знойдзе ў ёй і новы фактычны матэрыял, і асвятленне новых, яшчэ не ўзнятых у нашай літаратуры пытанняў.
Акадэмік АН БССР У. М. ПЕРЦАЎ