Перайсці да зместу

Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён стаяў у адным раду з найбольш перадавымі і адукаванымі людзьмі свайго часу і па характару дзейнасці можа быць па праву назван выдатным беларускім гуманістам XVІ ст.

З гуманізмам яго збліжала імкненне вырваць манаполію на адукацыю і нават на элементарную пісьменнасць з рук духавенства і зрабіць кнігу даступнай для простых людзей «рускаго языка». Падобна гуманістам, ён ацэньваў годнасць чалавека не па яго паходжанню і званню, а па ўнутраных якасцях. Яго сбліжала з гуманістамі і тое, што нават у рэгілійных кнігах ён шукаў карысныя звесткі па гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўчых навуках, зусім не цікавячыся іх дагматычным бокам. Па духу ён быў блізкі да іх таксама сваёй гарачай любоўю да радзімы. Нарэшце, ён быў блізкі да гуманізму шырынёй свайго кругагляду, цягай да ведаў і падарожжау па чужых краінах, адсутнасцю ў ім усялякай нацыянальнай абмежаванасці і імкненнем жыць і працаваць на карысць усіх народаў і перш за ўсё славянскіх, з якімі ён быў непарыўна звязаны агульнасцю паходжання.

Тая абмежаванасць, што характэрна для яго творчасці, упаўне тлумачыцца ўмовамі часу, у які ён жыў. Ён выдаваў, як вядома, кнігі рэлігійнага зместу і некалькі наіўна давяраў бібліі. Але не трэба забываць, што ва ўмовах тагачаснай рэчаіснасці гэта было апраўдана, бо тады кнігамі пісьменнасці з'яўляліся біблейскія кнігі, а ўсялякае праяўленне прагрэсіўных ідэй, як правіла, выступала пад рэлігійнай абалонкай.

Гуманізм Скарыны па свайму сацыяльнаму характару быў гуманізмам буржуазна-дэмакратычным. Але ў той час буржуазія была ўзыходзячым, прагрэсіўным класам, і ў перадавых ідэях прадстаўнікоў буржуазнай ідэалогіі, да якіх належыў і Скарына, была заключана барацьба супраць феадалізма, супраць мёртвай схаластыкі, супраць усяго сярэдневяковага светапогляду.

Кніга М. А. Алексютовіча ўскрывае асноўныя рысы ў творчасці і дзейнасці Скарыны, паказвае моцныя і слабыя бакі яго светапогляду.

у нашай гістарычнай літаратуры было нямнога работ, прысвечаных характарыстыцы дзейнасці беларускага першадрукара. Вядомае даследаванне П. В. Уладзімірава зараз ужо ўстарэла, і ў ім не знайшлі адлюстра-