лася аддаліць народных мас, баючыся, што азнаямленне з ёю можа прывесці да вывадаў, якія супярэчаць устанавіўшымся царкоўным дагматам[1].
Скарына па свайму становішчу належаў да тых слаёў гарадскога насельніцтва, якія, знаходзячыся ў апазіцыі да феадальнага ладу і царквы, імкнуліся вырваць манаполію на адукацыю з рук духавенства. Сярод гэтых перадавых колаў феадальнага грамадства было шырока развіта імкненне наблізіць біблейскія кнігі да шырокага чытача, зрабіць іх агульнадаступнымі, выкарыстаць для адукацыйных і выхаваўчых мэт. Работа, якую разгарнуу Скарына па перакладу і выда ю бібліі на «рускую» мову, задавальняла запатрабаванням гэтых грамадскіх слаёў і з'яўлялася вынікам іх сацыяльных імкненняў.
У працілегласць іншым выданням таго часу, заказчыкам якіх звычайна з'яўлялася царква або асобныя яе прадстаўнікі, біблія Скарыны не была царкоўным выданнем. Больш таго, яна была выдана наперакор традыцыйным царкоўным устаноўкам і, мяркуючы па характару напісаных да яе прадмоў, не толькі не адпавядала духу артадаксальнага хрысціянства, але і была накіравана перш за ўсё супраць засілля і рэакцыйнай ролі духавенства, выступаючага ў масе сваёй ворагам навукі і прагрэсу.
З прадмоў Скарыны да біблейскіх кніг відаць, што ён падыходзіў да іх з боку адукацыйнага і маральнага зместу. У яго няма ні патрабаванняў аскетычных подзвігаў, ні апраўдання царкоўнай іерархіі, ні асаблівай блізкасці да бога. Скарына не ставіў сабе мэты выхоўваць у народа пачуццё крывадушнасці, падхалімства перад знаццю, сляпую пакорлівасць уладам. Наадварот, праз усе яго прадмовы да біблейскіх кніг чырвонай ніццю праходзіць ідэя асветы народа. Асноўны дэвіз яго ― усё для навукі і дабра простых («паспалітых») людзей.
Пашырыць пісьменнасць сярод народных мас, узняць іх маральны ўзровень, прымусіць усвядоміць сваю сілу, сваё права, сваю свабоду, выхаваць у духу барацьбы супраць рэлігійна-нацыянальнага прыгнёту, выхаваць іx мужнасць, любоў да айчыны ― вось тыя галоўныя задачы, якія ставіў перад сабой Скарына, выдаючы біблію.
- ↑ Гл. У. М. Перцаў. Грамадская дзейнасць і светапогляд Георгія Скарыны, стар. 22.