Перайсці да зместу

Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сям'і, якая жыла ў «слаўным градзе Полацку»[1]. Не падлягае таксама сумненню, што ён быў беларусам: «аз... нароженый в руском языку», гаворыць ён сам аб сабе. Аб яго «рускім», г. зн. беларускім, паходжанні ёсць прамыя ўказанні і ў дакументах, якія захаваліся.

Дзяцінства і ранняе юнацтва будучага таленавітага першадрукара і вучонага прайшлі у родным горадзе Полацку. У першай палавіне XVІ ст. Полацк з'яўляўся адным з буйнейшых гандлёвых і рамесных цэнтраў Беларусі і адыгрываў значную ролю ў эканамічным, палітычным і культурным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Шырокія і трывалыя гандлёвыя сувязі горада з Масквой, Ноўгарадам, Смаленскам, Псковам, з многімі гарадамі Прыбалтыкі і Заходняй Еўропы служылі разам з тым і каналамі культурных сувязей. У 1498 г. Полацк атрымаў самакіраванне па «Магдэбургскаму праву», якое давала гараджанам магчымасць аказваць некаторае супраціўленне феадальнаму засіллю. Малады Скарына жыў і выхоўваўся ў атмасферы настрояў, варожых феадальным «уціскам», атрымліваючы тут, у родным горадзе, свае першыя ўражанні аб жыцці «паспалітага люду».

Лічаць, што пачатковую адукацыю Скарына атрымаў y Полацку у адной з мясцовых царкоўных школ. Прайшоўшы неабходны курс вучэння і вывучыўшы лацінскую мову, на якой вялося выкладанне ў тагачасных еўрапейскіх універсітэтах, Скарына накіроўваецца ў Польшчу, дзе паступае ў Кракаўскі універсітэт на факультэт свабодных мастацтваў[2]. У рукапісных спісах гэтага універ-

  1. Імя бацькі Скарыны — полацкага купца Лукіяна (Лукі) Скарыны ўпершыню ўпамінаецца ў дыпламатычнай перапісцы рускага цара за 1492 г. (гл. Сборник императ. русск. историч. общества, т. 35, Спб, 1882, № 16, стар. 67).
  2. П. В. Уладзіміраў лічыў, што пры паступленні ў Кракаўскі універсітэт Скарына вымушан быў назваць сябе літоўцам Францыскам, бо "рускім схізматыкам", г. зн. праваслаўным, доступ у каталіцкі універсітэт быў закрыт. Гэтую думку аўтарытэтнага аўтара падзяляюць не ўсе даследчыкі. Польскі гісторык Г. Лаўмянскі ў працілегласць П. В. Уладзіміраву выказаў у 1925 г. другі пункт гледжання, які паўтарыў зусім нядаўна ў сваёй брашуры аб Скарыне Л. І. Уладзіміраў. Коратка яго можна выразіць так. Ужо ў раннім узросце таленавіты і прагны да ведаў Скарына звярнуў на сябе ўвагу манахаў-бернардзінцаў, якія заснавалі ў Полацку ў 1498 г. манастыр "святога Францыска і святога Бернарда" і вялі тут актыўную місіянерскую дзейнасць. Манахі абучылі Скарыну лацінскай мове і аказалі яму садзеянне ў паступленні ў Кракаўскі універсітэт, з якім яны падтрымлівалі пастаянныя сувязі. Але перш чым аказаць маладому чалавеку гэтую паслугу, манахі дабіліся таго, каб ён прыняў каталіцкую веру, разлічваючы ў будучым зрабіць з яго тэолага, дзеяча ў карысць пашырэння ў Беларусі каталіцызма. Абодва аўтары — і Г. Лаўмянскі, і Л. І. Уладзіміраў — лічаць, што імя Скарыны Францыск, якое ён нібыта атрымаў ад назвы памяненага вышэй манастыра бернардзінцаў, сведчыць у карысць таго, што ён быў католікам. Але калі імя Скарыны можа сапраўды наводзіць на думку, што ён спаведваў каталіцкую веру, то выданыя ім кнігі гавораць аб тым, што ён прызначаў іх перш за ўсё для праваслаўнай "братии Руси“. На гэтай падставе боль шасць рускіх вучоных робіць вывад, што ён і сам быў праваслаўным. Так, А. Е. Віктараў, параўнаўшы тэкст пражскай "Псалтири" Скарыны з царкоўнаславянскімі тэкстамі, пісаў: „Гэты славуты дзеяч у галіне старадаўнерускай літаратуры належаў да праваслаўнай царквы, прынамсі ў сваёй выдавецкай дзейнасці клапаціўся не аб пашырэнні паміж сваімі суайчыннікамі каталіцтва або лютэранства, а аб умацаванні ў іх праваслаўя". А вось некалькі водзываў аб віленскіх выданнях Скарыны. К. Харламповіч пісаў: "У Скарыны размяшчэнне дзеянняў і пасланняў апостальскіх па зачатках, а апошніх па святах праваслаўнай царквы ўказвае на тое, што яго „Апостол" быў выдан для праваслаўных" (К. Харламповіч, рэцэнзія на кнігу: А. А. Попков. Братство 1900, стар. 469). Е. Карскі адзначаў, што выданыя Скарынаю кнігі ,яўна гавораць аб яго праваслаўі: пратэстант не мог бы хваліць святых угоднікаў..., не рacпаўсюджваў бы праваслаўных служб, чым напоўнена яго "Малая подорожная книжица"; змест і рэдакцыя апошняй гавораць і супраць меркавання аб каталіцызме Скарыны* (Е. Карский. Доктор Франциск Скорина, "Чырвоны шлях" № 3-4, 1918, Петраград, стар. 14).