Гэта старонка не была вычытаная
ЖЫЦЦЁ І ДЗЕЙНАСЦЬ СКАРЫНЫ
У лекарстве і ў навуках вызваленых доктар Георгій Францыск Скарына[1] нарадзіўся каля 1485-1490 гг. Дакладна вядома, што ён выхадзец з збяднеўшай купецкай
- ↑ Некаторыя вучоныя, як напрыклад Г. Лаўмянскі і Л. І. Уладзіміраў, аспрэчваюць той факт, што Скарына меў праваслаўнае імя Георгій. Яны лічаць, што праваслаўнае імя Скарыны, якое ён нібыта меў да пераходу ў каталіцызм, нам невядома. Георгіем жа яго называюць памылкова. Сам Скарына ўсюды называе сябе толькі Францыскам. Пад гэтым імем ён выступае і ва ўсіх вядомых „аутэнтычных" (арыгінальных) дакументах. Толькі ў адным дакуменце — у копіі прывілея польскага караля Сігізмунда І ад 21 лістапада 1532 г. аб вызваленні Скарыны з-пад улады звычайнага суда, а таксама ваявод, кашталянаў і стараст ён выступае пад імем "Георгій Францыск Скарына з Полацка". І толькі адзін раз. Далей у гэтым жа дакуменце ён называецца ўжо проста Францыскам. У другім дакуменце — грамаце Сігізмунда І, выданай праз чатыры дні (25 лістапада) імя Георгій наогул няма. Параўнаўшы гэтыя два дакументы, надрукаваныя ў Зборы дзяржаўных і прыватных актаў", выданых Віленскай археаграфічнай камісіяй пад рэдакцыяй М. Круповіча (ч. 1, 1858, стар. 35-37), абодва ўказаныя аўтары прыйшлі да вываду, што ў першым з іх Скарына назван Георгіем па недагляду перапісчыка. Віной нібыта з'явілася лацінскае слова "egregіus", што азначае праслаўлены, славуты (гл. Ateneum Wіleńskіe, rocznіk ІІІ, стар. 163 - 164, а таксама L. Vlodіmіrovas, Prancіškus Skorіna Vіlnіaus spaudos pradіnіnkas, стар. 9). Гэтую думку трэба прызнаць памылковай. Справа ў тым, што выданы каралём прывілей вызваляў Скарыну ад судовых праследаванняў за даўгі брата Івана, які да сваёй смерці жыў у Полацку. Паколькі тут гутарка ідзе аб маёмасных справах, кароль, відаць, спецыяльна ўказаў у прывілеі праваслаўнае імя Скарыны Георгій, якое ён атрымаў у тым жа Полацку пры хрышчэнні і быў там пад ім вядомы. Мы уважліва разгледзелі адпаведныя месцы ў прывілеі і грамаце і прыйшлі да цвердага пераканання, што перапісчык, які, безумоўна, павінен быў добра ведаць лацінскую мову, не мог дапусціць памылкі. Зблытаць у даным выпадку два зусім розныя словы "egregіum" і "Georgіj" ніяк не магчыма, тым больш, калі справа датычыцца юрыдычных дакументаў.