Перайсці да зместу

Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

галіне развіцця пісьменнасці, кнігадрукавання, эмпірычных назіранняў прыроды. У палітыцы, мастацтве, літаратуры рускія імкнуліся ўсталяваць свае агульнанацыянальныя інтарэсы. Усё грамадска-палітычнае, культурнае жыццё пранізвала ідэя нацыянальнай ордасці і незалежнасці, свядомасць свайго славянскага паходжання.

Поспехі Рускай дзяржавы і яе ўзросшае міжнароднае значэнне аказвалі ўплыў на ход барацьбы беларускага народа супраць іншаземных занявольнікаў. У галіне ідэалагічнай гэтая барацьба праходзіла пад рэлігійным прыкрыццём, бо пануючым свепапоглядам у эпоху феадалізма з'яўлялася рэлігія, і ўсякі сацыяльны рух, у аснове якога былі матэрыяльныя інтарэсы, немінуча павінен бы выступаць у рэлігійнай форме. У. І. Ленін гаворыць, што «...выступленне палітычнага пратэста пад рэлігійнай абалонкай ёсць з'ява, уласцівая ўсім народам, на пэўнай стадыі іх развіцця...»[1]

Важнае месца ў ідэалагічнай барацьбе з апалячваннем і акаталічваннем належыць брацтвам, дзейнасць якіх складае адну з характэрных асаблівасцей палітычнага жыцця Беларусі і Украіны ў XVІ-XVІІ стст. Яны ствараліся, як правіла, вакол прыходскіх цэркваў і манастыроў і былі блізкія да цэхавых арганізацый рамеснікаў і саюзаў гандляроў. Многія брацтвы мелі спецыяльныя назвы: кажамяцкае, кушнерскае, кавальскае, купецкае і інш. Фармальна да іх маглі прыпісвацца ўсе жадаючыя, мелі месца выпадкі, калі да брацтваў прыпісваліся і жыхары вёсак. Але ў асноўным брацтвы знаходзіліся пад кіраўніцтвам гараджан і гарадскіх устаноў.

Брацтвы ўзнікалі ў адказ на ўзмацненне нацыянальнага прыгнёту і рэлігійнага ўціску беларускага і ўкраінскага народаў. З самага пачатку яны выступаюць як нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі, якія ставілі сваёй галоўнай мэтай барацьбу супраць усякіх спроб паланізацыі і акаталічвання насельніцтва Беларусі і Украіны. Яшчэ ў 1458 г., калі ў Літоўскае княства з мэтай барацьбы з праваслаўем быў паслан мітрапаліт Грыгорый Балгарын, які прыняў унію, брацтвы развілі энергічную агітацыю супраць яго дзейнасці, і галоўным чынам дзякуючы гэтаму першая спроба уніі ў Літоўскім княстве была сарвана. Такой жа няўдачай скончылася і дзейнасць ма-

  1. У. І. Ленін. Творы, т. 4, стар. 221.