вай дзейнасці Скарыны ў Празе на пасадзе каралеўскага садоўніка-батаніка ў перыяд пасля 1535 г. А. В. Флароўскі ацэньвае Скарыну як аднаго з найбольш яркіх прадстаўнікоў славянскага свету ў ХVІ ст., адзначае яго выдатную ролю ў развіцці славянскага кнігадрукавання і ва ўмацаванні культурных сувязей паміж усходнімі і заходнімі славянамі, у прыватнасці паміж рускімі і чэхамі. Ён таксама ўзнімае пытанне аб светапоглядзе Скарыны, але не вырашае яго, лічачы, што пытанне гэтае чакае яшчэ свайго даследчыка.
Работы А. В. Флароўскага (асабліва яго абагульняючая работа «Чэшская біблія ў гісторыі рускай культуры і пісьменнасці») адносяцца да ліку лепшых работ аб Скарыне. Яны значна дапаўняюць работу П. В. Уладзімірава і зборнік «Чатырохсотлецце беларускага друку». Але, паўтараем, і ў іх, таксама як і ў папярэдніх работах, пытанне аб светапоглядзе Скарыны толькі пастаўлена, але не вырашана. А між тым ужо даўно наспела неабходнасць напісаць аб нашым першым вучоным і мысліцелю работу, у якой былі б разгледжаны не толькі яго культурная дзейнасць, але і філасофскія і грамадскія погляды. У Пічэта яшчэ ў 1926 г., прааналізаваўшы ўсю літаратуру аб Скарыне, прыйшоў да зусім правільнага вываду, што «праца аб Скарыне павінна быць напісана занава», прычым яна павінна мець гісторыка-філасофскі кірунак. «Важна вывучаць Скарыну, — пісаў ён, — яго светапогляд, яго ідэі — як фактары, што азначаюць тое месца і тое значэнне, якое Скарына меў у гісторыі культуры Беларусі, Украіны і, часткова, Масквы»[1] (падкрэслена намі. — М. А.).
Пасля гэтага выйшла некалькі дзесяткаў розных артыкулаў аб Скарыне, вялікіх і малых. Але большасць з гэтых артыкулаў мела хутчэй інфармацыйны, чым даследчы характар і была прысвечана галоўным чынам друкарскай дзейнасці. Што ж датычыць светапогляду Скарыны, то гэтае пытанне па-ранейшаму заставалася ў баку ад даследчыкаў аж да 1948 г., да таго часу, пакуль не было зноў узнята на сесіі АН БССР, прысвечанай не-
- ↑ Чатырохсотлецце беларускага друку (ЧБД), Мінск, 1926, стар. 327.