Перайсці да зместу

Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стагоддзя» («Вучоныя запіскі Гомельскага педінстытута», вып. ІІ, Мінск, 1956).

Асабліва трэба адзначыць выйшаўшыя ў 1956 г. дзве папулярныя брашуры аб Скарыне, у якіх у агульным дана правільная ацэнка выдавецкай дзейнасці беларус кага першадрукара. Гэта брашура В. В. Чапко «Беларускі першадрукар Георгій Скарына», выданая ў Мінску, і брашура Л. І. Уладзімірава «Prancіškus Skorіna vіlnіaus spaudos pradіnіnkas», выданая ў Вільнюсе. Нажаль, абодва аўтары абапіраюцца ў асноўным толькі на тыя фактычныя даныя, якія можна сустрэць у П. В. Уладзімірава і ў зборніку «Чатырохсотлецце беларускага друку». Праўда, у брашуры В. В. Чапко ёсць спасылка на работу А. В. Флароўскага «Чэшская біблія ў гісторыі рускай культуры і пісьменнасці» (Sbornіk fіlologіcky, v. ІІІ, sv. XІІ, v Praze, 1940—1946). Але наўрад ці знаёмы з ёй аўтар, бо паведамляемыя ў брашуры факты не адпавядаюць даным А. В. Флароўскага. Напрыклад, дакумент «аб увядзенні ў правы на спадчыну» сына Скарыны датаваны не 1541 г., як сцвярджае аўтар, а 1552 г. Незразумела таксама, на якой падставе прыпісвае аўтар выданне нясвіжскага «Катехизиса» В. Цяпінскаму (стар. 37), а не С. Буднаму, М. Кавечынскаму і Л. Крышкоўскаму, як аб гэтым указваецца ў прадмове да гэтага «Катехизиса».

Важны ўклад у вывучэнне дзейнасці Скарыны ўнёс А. В. Флароўскі. Яго работы[1] каштоўныя не толькі шырынёй абагульнення ўжо накопленага матэрыялу, але і новым зместам, новай пастаноўкай пытання аб навуко-

  1. Гл. Nové zpravy o pobutu Fr. Skoryny v Praze. "Casopіs Narodnіho Musea", T. CX, V Praze 1936; Fr. Skoryna et son actіvіté parmі les slaves., Bulletіn d'іnformatіon des scіences hіstorіques en Europe Orіentale", ІX, 1-2, Varsovіe, 1939; Dіe Afänge des Buchdruckes beі den Ostlaven. „Slavіsche Rundschau", Jahrgang, XІІ, № 1-2, 1940, Praga; Чэшская біблія ў гісторыі рускай культуры і іпісьменнасці (фр. Скарына і прадаўжальнікі яго справы)-Sbornіk іlologіcký, v. ІІІ, sv. XІІ, v Praze, 1940-1946.