яе ў ложным святле, з пазіцый буржуазна-нацыяналістычнай ідэалогіі. Усяляк фальсіфікуючы мінулае Беларусі, носьбіты ідэй буржуазнага нацыяналізма стварылі ложную схему аб духоўнай залежнасці беларускага народа і яго культуры ад іншаземных уплываў, аб тым, што нібыта беларускі народ у перыяд панавання над ім літоўскіх, а затым і польскіх феадалаў перажываў век «залатой свабоды», век сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага росквіту. Процістаўляючы беларускі народ і яго культуру рускаму народу і яго перадавой культуры, буржуазныя нацыяналісты выкарыстоўваюць Скарыну побач з іншымі выдатнымі сынамі беларускага народа для адкрытай прапаганды ідэй буржуазнага нацыяналізма і варожых выпадаў супраць Савецкай Расіі. Яны спрабуюць выхаласціць агульнарускі характар дзейнасці Скарыны і зрабіць з яго папярэдніка сваіх нацыя налістычных ідэй.
Скажонае ўяўленне аб дзейнасці вялікага сына беларускага народа, які адыграў значную ролю ва ўмацаванні дружалюбных сувязей паміж народамі Беларусі, Украіны і Расіі, праяўляецца ў гэты час і на старонках рускага друку. Так, у выйшаўшым у 1935 г. у Маскве зборніку «Иван Федоров, первопечатник» незаслужана змяншаюцца гістарычныя заслугі Скарыны перад брацкімі ўсходнеславянскімі народамі; Скарына паказваецца ў гэтым зборніку тыповым беларускім шляхціцам XVІ ст., дзейнасць якога з-за наяўнасці нібыта ў яго выданнях каталіцкіх уплываў была абмежавана рамкамі адной толькі Беларусі.
З найбольш значных работ аб Скарыне савецкага перыяду быў спецыяльна прысвечаны яму зборнік «Чатырохсотлецце беларускага друку», у якім падведзен вынік стопяцідзесяцігадоваму вывучэнню спадчыны беларускага вучонага і першадрукара. У зборніку разглядаецца вялікі круг пытанняў, якія датычаць дзейнасці і творчасці Скарыны як гуманіста на фоне сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця Беларусі, а таксама Чэхіі і Італіі. Аднак і ў гэтым зборніку ёсць памылкі і недахопы. У асобных артыкулах праяўляюцца нацыяналістычныя ідэі. Непераканаўча выглядаюць довады некаторых аўтараў аб тым, што Скарына знаходзіўся пад уплывам ідэй рэфармацыі. Гэтая думка не была новай. Яна была