Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

значнай работы аб Скарыне. Часцей за ўсё гэта былі або рэцэнзіі на кнігу П. В. Уладзімірава, аўтары якіх выказвалі свае меркаванні адносна характару дзейнасці Скарыны і яго веравызнаўчых пазіцый, часам прама працілеглыя канцэпцыі П. В. Уладзімірава[1], або асобныя невялікія артыкулы, у якіх у асноўным пераказваліся думкі П. В. Уладзімірава[2]. Праўда, за гэты час у замежных архівах было знойдзена некалькі вельмі важных дакументаў аб Скарыне. Так, у 1892 г. у „Журнале Министерства Народного Просвещения“ (№ 4, аддз. 2) І. Шляпкін апублікаваў арыгіналы актаў Падуанскага універсітэта, пацвердзіўшы тым самым меркаванне П. В. Уладзімірава аб тым, што Скарына мог дактарызавацца, магчыма, у Італіі або ў Чэхіі. Аб гэтым жа паведамляе і польскі гісторык С. Віндакевіч у рабоце Materyaly do historyi polaków w Padwie[3]. У 1918 г. А. В. Мілавідаў надрукаваў у „Известиях русского языка и словесной Академии наук“ (т. XXII, кн. 2, Петраград) новыя дакументы аб знаходжанні Скарыны на службе пры двары герцага прускага. Дзякуючы гэтым публікацыям даныя аб жыцці і дзейнасці Скарыны значна расшырыліся.

У паслякастрычніцкі перыяд, калі Беларусь упершыню ў гісторыі атрымала сваю дзяржаўнасць, пачынаецца новы этап у вывучэнні спадчыны Скарыны. У гэты час адна частка інтэлігенцыі, цесна звязаўшая свой лёс з народам, з новым грамадскім ладам, уключаецца ў актыўную распрацоўку гісторыі беларускай культуры на аснове марксісцка-ленінскіх прынцыпаў; другая частка, якая выступіла супраць кастрычніцкіх заваёў, у падтрымку буржуазнага ладу, прадпрымае спробу паказаць

  1. Гл. рэцэнзіі А. І. Сабалеўскага ў ЖМНП, ч. CCLIX, 1888; А. Пыпіна ў „Вестнике Европы“, кн. 5, т. III, Спб, 1888 А. Сцяповіча ў „Киевской старине“, т. XXIV, 1889; А. Будзіловіча ў „Отчете о тридцать втором присуждении наград графа Уварова“, Спб, 1892 і інш.
  2. Напрыклад, артыкулы: И. Евсеев. Очерки по истории славянского перевода библии, „Христианское чтение“, 1913, февраль-март, Спб; Е. Карский. Доктор Франциск Скорина, „Чырвоны шлях“ № 3-4, Петраград, 1918 г. і да т. п.
  3. Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce, T. VII, Kraków, 1892.