шырокай вядомасці і папулярнасці скарынінскіх выданняў сярод рускіх можна меркаваць па таму, што яшчэ пры жыцці Пятра І (1723 г.) стараабрадзец Андрэй Дзянісаў у сваіх славутых «Паморских Ответах» спасылаўся на аўтарытэт «древней белорустей книги Исуса Сирахова, печатанной в Праге в лето 1517»[1]. З гэтага вынікае, што кнігі Скарыны былі тым больш вядомы на тэрыторыі Рускай дзяржавы XVІ—XVІІ стст.[2]
Як паказваюць фактычныя даныя, яшчэ большую папапулярнасць і аўтарытэт кнігі Скарыны мелі ў Беларуcі і на Украіне. П. Папоў, напрыклад, у сваім артыкуле «Початки друкарства у слов'ян» пісаў: «Хоць друкарская дзейнасць Скарыны тэрытарыяльна належыць больш да Беларусі, але яна мела вялікае значэнне і для сумежнай і звязанай з ёю Украіны. Кніжкі Скарыны мелі шырокае распаўсюджанне на Украіне, прывучалі насельніцтва да друку і падрыхтоўвалі недалёкі ўжо росквіт уласнага ўкраінскага друкарства. Яны старанна чыталіся на Украіне цэлымі пакаленнямі да поўнай абтрапанасці».[3]
Папулярнасць выданняў Скарыны ў Беларусі і на Украіне можа быць праілюстравана на цэлым радзе прыкладаў. Ужо ў 1552 г. у завяшчанні віленскага свяшчэнніка Матвея ўпамінаецца «выбойная книга Царства»
- ↑ П. В. Владимиров. Доктор Франциск Скорина, его переводы, печатные издания и язык, стар. 244.
- ↑ Цікавае паведамленне аб выданнях Скарыны ёсць у кнізе П. І. Мельнікава (Андрэя Пячэрскага) «На горах», кн. І, выданай у 1881 годзе і нанава перавыданай 1956 г. (гл. стар. 512). Аўтар, з'яўляючыся чыноўнікам асобых даручэнняў па пытаннях расколу пры Міністэрстве унутраных спраў, апісаў у гэтай кнізе сапраўдныя факты і падзеі, якія адносяцца да першай палавіны XІX ст. Герой твора Чубалаў, збіральнік старадрукарскіх кніг, рукапісаў, ікон і да т. п., гаворыць, што ў адной з старадаўніх бібліятэк каля Саратава ім былі выяўлены многія рэдкія выданні, у тым ліку нават такія рэдкасці, як біблія Скарыны, веніцэйскія выданні Бажыдаровіча, віленскія Мамонічаў і астрожскія, якія, паводле яго слоў, раней захоўваліся ў адным з стараабрадчых манастыроў.
- ↑ «Бібліологичні вісти», Київ, 1924, стар. 23. Між іншым і І. Франко падкрэсліваў, што дзейнасць Скарыны дорага не толькі беларускаму, але і ўкраінскаму, рускаму і іншым славянскім народам. Аднак ён няправільна заяўляў, што пераклады Скарыны і яго беларускіх і ўкраінскіх паслядоўнікаў не мелі гісторыка-літаратурнага значэння і не былі ў стане абудзіць які-небудзь духоўны рух і ажыўленне ў літаратуры (гл. яго «Нарыс гісторыі ўкраінска-рускай літаратуры», Львоў, 1910, стар. 41).