жыць і рабіць сваю справу: «не гневаючы ни злоречачи, ни обидечи ближнего своего»[1].
Скарына не схільны быў сваім вучэннені апраўдваць феадальных насілляў, ні выступаць з адмаўленнем асноў існуючага ладу. Застаючыся на глебе законнасці, ён быў праціўнікам рашучай барацьбы (шляхам прымянення насілля) з сацыяльным злом і несправядлівасцю, лічачы, што канчатковая перамога будзе атрымана сілаю духу і чалавекалюбнасці. У гэтых адносінах ён застаецца верным прынцыпам гуманізму, на якім ляжаў адбітак палавінлівасці і непаслядоўнасці. Змагаючыся з рознымі заганамі феадальнага грамадства, гуманісты, як вядома, не адважваліся выступаць супраць асноў феадалізма. Нават тыя нямногія з іх, якія стаялі блізка да народа, не даходзілі да сапраўды рэвалюцыйных вывадаў.
Грамадскія погляды Скарыны найбольш блізкія да сацыяльна-рэлігійнай ідэалогіі «чэшскіх браццяў», якая атрымала сваё тэарэтычнае абгрунтаванне ў працах выдатнага чэшскага вучонага ХV ст. П. Хяльчыцкага.
Інтарэсы якога ж класа Скарына выражаў, каму аб'ектыўна служыла яго творчасць? М. В. Доўнар-Запольскі, напрыклад, у свой час выказваўся за тое, што Скарына з'яўляўся выразнікам інтарэсаў народных мас Беларусі: «па яго ідэалогіі, па яго замілаванні да «простага люду», — пісаў ён, — можна смела вывесці, што ён належыў да яго, альбо прынамсі быў да яго вельмі блізкі»[2]. Ці так гэта?
Безумоўна, погляды Скарыны прасякнуты глыбокім спачуваннем і павагай да простага працоўнага чалавека. Ён не пракланяецца, як іншыя сучасныя яму і пазнейшыя выдаўцы, перад вышэйшымі, прывілеяванымі слаямі грамадства і дэманстратыўна заяўляе, што свае выданні прызначае для «людзей простых паспалітых». Яму зусім чужыя погляды на просты народ як на «чэрнь», няздольную ўзвысіцца да разумення «навуковых ісцін». Лічачы ўсякага чалавека істотай дзеючай і мыслячай, ён ацэньваў разумовыя здольнасці «простых людзей» ніколькі не ніжэй здольнасцей «адукаваных вяльмож». Скарына адкідвае прэч той разумовы бар'ер, якім адгарадзілі сябе прыгнятальнікі ад беднякоў. Ён выступае