Перайсці да зместу

Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Скарына быў далёкі ад думкі гвалтоўнага знішчэння існуючага ладу, карэннага змянення становішча працоўных мас і шукаў сродкаў для «излечения социальных недугов» у бібліі, хрысціянскай літаратуры. У поўнай адпаведнасці з сацыяльна-філантрапічнымі матывамі ранняга хрысціянства ён ставіў задачу маральнага ўдасканальвання людзей і марыў аб тым, каб па магчымасці згладзіць супярэчнасці паміж багатымі і беднымі, кіруючымі і кіруемымі. Ён быў шчыра пераканан у тым, што людзі ад прыроды добрыя і могуць выправіць свае дрэнныя ўчынкі, свае заганы і недахопы, бачачы перад сабой прыклады добрых учынкаў.

Скарына не разумеў аб'ектыўных законаў развіцця класавага грамадства і тлумачыў усе дзеянні і ўчынкі людзей іх уласнай воляй, асабістымі пажаданнямі. Так ужо створан свет, такая прырода людзей, лічыў ён, што яны «в розмаитых речах... покладают мысли и кохания своя. Едины в царствах и в пановании, друзии в богатестве и в скарбах, инии в мудрости и в наоуце, а инии в здравии, в красоте и в крепости телесной, неции же во множестве имения и статку, а неции в роскошном ядении и питии и влюбодеянии, инии те же в детех, в приятелех, во слугах и во иных различных многых речах. А тако единый каждый человек имат некоторую речь пред собою, в ней же ся наболей кохает и о ней мыслит».

Маральная пропаведзь Скарыны набывае адмоўны характар. Ён выступае з патрабаваннем умеранасці, стрыманасці, самавалодання, асуджае раскошу, ганарлівасць, хцівасць, карыслівасць пануючых класаў, іх імкненне да нажывы, прапаведуючы пры гэтым добрыя адносіны эксплуататараў да эксплуатуемых, дужых да слабых. Звяртаючыся да багацеяў, ён павучае іх словамі апостала Паўла аб тым, што «богатые ничего на свет не принесоша, тако и с собою не возмут; про то, покинувши сребролюбие и гордость велит чинити добрая дела и в них богатитися»[1]. Галоўныя намаганні накіроўвае Скарына на тое, каб маральна выправіць прыгнятальнікаў, пабудзіць іх стрымана абыходзіцца са сваімі падначаленымі. Яго ідэал — сацыяльны мір і ўсеагульная згода паміж людзьмі ў дзяржаве, дзе кожны грамадзянін мог бы спакойна

  1. Гл. яго «Апостол» («Послание апостола Павла к Тимофею», л. РМА аб.).