невядомым[1]. Несумненна адно, у ім ніколі не паміраў вучоны-прыродадаследчык, які змагаўся з яго рэлігійнымі забабонамі. Іменна гэтая ўнутраная барацьба і накладвала свой адбітак на светапогляд мысліцеля. Калі Скарына гаворыць, што ў «Притчах Соломона» можна знайсці «размолвение о прирожении древ и былин... зверей, птиц, гадов и риб», то гэта азначае, што ён застаецца ў палоне багаслоўя[2]; але калі ён тут жа прапагандуе вывучэнне прыродазнаўчых навук, імкнецца прывіць цікавасць чытачу да вывучэння прыроды расліннага і жывёльнага свету ― а чытач сам няхай разбярэцца, «штося в чем знаменует», ― то гэтым самым ён робіць крок наперад параўнанні з тэолагамі і схаластамі, якія проціпастаўлялі замагільны свет зямному жыццю, з'явам прыроды.
Нязначныя, выпадкова ўцалеўшыя матэрыялы аб Скарыне, а таксама дайшоўшыя да нас яго выданні не даюць канкрэтнага ўяўлення аб яго прыродазнаўча-навуковых поглядах. Але нават і тое нямногае, што нам вядома аб ім, дае поўную падставу сцвярджаць, што гэта быў выдатны для свайго часу чалавек, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё перадавой культуры беларускага народа. У яго светапоглядзе былі яўныя элементы рацыяналізма і асветніцтва. Ён выступаў за развіццё навук і асветы, за пашырэнне адукацыі сяр «простых людей рускаго языка». Яго творчасць садзейнічала абуджэнню прагрэсіўных сіл да барацьбы супраць застою і кансерватызма, супраць такога аплоту рэакцыі, якім на працягу многіх стагоддзяў у гісторыі развіцця чалавечага грамадства выступала царква.
- ↑ Не выключана магчымасць, што Скарына мог мець у гэтай галіне свае працы або хоць некаторыя накіды, асобныя заўвагі тым больш, что пасля яго смерці засталася маёмасць, у складзе якой былі і кнігі. Яны, вядома, маглі і не захавацца, бо як у Чэхіі, так і ў Рэчы Паспалітай іезуіты сістэматычна, арганізаваным парадкам спальвалі ўсе кнігі некаталіцкага зместу на працягу XVІ— XVІІ стст. Гэта былі галоўным чынам кнігі, надрукаваныя кірыліцай.
- ↑ Ф. Энгельс наступным чынам тлумачыць залежнасць тагачасных навук ад рэлігійнай ідэалогіі: Светапогляд сярэдніх вякоў быў пераважна тэалагічным... царкоўная догма была зыходным момантам і асновай усякага мыслення. Юрыспрудэнцыя, прыродазнаўства, філасофія-увесь змест гэтых навук прыводзіўся ў адпаведнасць з вучэннем царквы* (К. Маркс и Ф. Энгельс, Соч., т. XVІ, ч. 1, стар. 295).