Старонка:Adpomstsim 1942.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Няхай не стыне
Помсты жар!
Наш помсты вір імклівы,
Як гром гудзе ўначы.
Адчысцім долы, нівы
Ад прагнай саранчы!
На бой, на бой,
На смертны бой
Выходзьце дружна,
Грамадой!
Ямчэй удар!
Цяжэй удар!
Няхай не стыне
Помсты жар!
На чорным папялішчы,
Дзе поўз нямецкі гад,
Мы гада-немца знішчым,
І згіне Гітлер-кат!
На бой, на бой,
На смертны бой
Выходзьце дружна,
Грамадой!
Ямчэй удар!
Цяжэй удар!
Няхай не стыне
Помсты жар!