Старонка:Adpomstsim 1942.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АДПОМСЦІМ

Ваякі-партызаны,
На Гітлера ў паход!
Раскрышым зброд паганы,
Нямецкі чорны зброд!
На бой, на бой,
На смертны бой
Выходзьце дружна,
Грамадой!
Ямчэй удар!
Цяжэй удар!
Няхай не стыне
Помсты жар!
Адпомсцім ліхадзеям
За слёзы, здзек, за кроў!
У вілы іх, як змея,
І голавы далоў!
На бой, на бой,
На смертны бой
Выходзьце дружна,
Грамадой!
Ямчэй удар!
Цяжэй удар!