Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзей з добрымі намерамі“. З вынятку відаць, што чырвоныя, па думцы Я. Гейштора, проціпастаўляліся белым, як людзі, якія такіх „добрых намераў“ ня маюць. Ніжэй Я. Гейштор спыняецца на тых імёнах, з якімі магчыма было-б зьвязацца для ўтварэньня белай організацыі. І трэба зазначыць, што Гейштор ня зусім запэўнены ў актыўнасьці і здольнасьці гэтых імён. „З маршалкаў Старжынскі стараўся больш аб сваёй папулярнасьці; Любамірскі быў бязумоўна разумным чалавекам. Лапа—добрым грамадзянінам, але яны ня бачылі пільнай патрэбы, каб, выкарыстаўшы сілы абуджанага ўнутранага жыцьця, змагацца шляхам органічнай працы проці дэмонстрацый“.[1]

Пры немагчымасьці наладзіць нелегальную і легальную організацыю, белым заставаўся толькі адзін шлях—выкарыстоўваць легальныя шляхецкія організацыі і зьезды для складаньня політычных адрасоў. У канцы кастрычніка і пачатку лістапада 1861 г. у павятовых гарадох Меншчыны і Магілёўшчыны распачаліся зьезды шляхты для абраньня маршалкаў. Гэтыя зьезды выкарыстоўваюцца земляўласьнікамі для складаньня лібэральных політычных адрасоў. Сярод іх была, паміж іншым, такая думка, каб на аснове павятовых адрасоў злажыць потым адрасы ад паасобных губэрань усёй Беларусі і Літвы і падаць расійскаму ўраду, што зробіць вялікае ўражаньне, як на ўрад, так і на заграніцу. Урад тады пойдзе на ўступкі.

Мы маем перад сабою адзін з такіх павятовых адрасоў, які быў складзены шляхтаю Рагач'ўскага павету 22 кастрычніка 1861 году. Адрас складаўся зусім легальна, у прысутнасьці і нават у памяшканьні павятовага шляхецкага маршалка Богуша. Зьмест адрасу наступны. Карыстаючыся правамі, нададзенымі шляхце разьдзелам 108-м IX-га тому свода законаў выданьня 1857 г., і маючы на ўвазе свае карысьці патрэбы, шляхта павету ўхваліла: 1) Выказаць царскаму трону глыбокую падзяку за тое, што ён ласкава прыняў просьбу шляхты аб скасаваньні прыгоннага права. Рагачэўская шляхта з задавальнем бачыць у гэтым вялікім факце пачатак агульных вольнасьцяй. Даўшы асабістую вольнасьць сялянству, цар неўзабаве пакліча і шляхту да грамадзкага жыцьця. Памятаючы аб сваіх правох і прывілеях як за часы ранейшых расійскіх цароў, так і за часы польскіх каралёў, шляхта просіць аб звароце гэтых правоў і прывілеяў, захаваньне якіх у цэласьці абяцала Кацярына II у сваіх трактатах. 2) Прасіць урад аб звароце польскай мовы ў школе і судзе. 3) Аб наданьні краю публічнага і галоснага суду. 4) Прасіць аб далучэньні Магілеўскага вучэбнага округу да Віленскага вучэбнага округу. 5) Аб далучэньні Рагачэўскага павету і ўсёй Магілеўшчыны да Літоўскіх губэрань. 6) Аб аднаўленьні віленскага унівэрсытэту на даўных правох. 7) Аб наданьні свабоды веры ўсім хрысьціянскім вызнаньням і аб дазваленьні бацьком, калі яны належаць да розных вызнаньняў, выхоў-

  1. Ibidem, ст. 137.