Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсе ўдзельнікі выбараў адважваюцца падпісацца пад адрасам. Адмаўляючыся падпісацца пад адрасам, яны гаварылі, што яны згодны са зьместам адрасу, але баяцца рэпрэсій. З 60-ці шляхецкіх дэлегатаў падпісалася толькі 40 асоб. Тым ня менш адрас Тышкевічу падалі. Хутка гэты факт зрабіўся добра вядомым як у Польшчы, так і на Беларусі. Адрас перапісваўся і хадзіў па руках. Не магла не даведацца аб падачы шляхтаю адрасу і расійская адміністрацыя. Яна была асабліва абурана выкарыстаньнем з боку шляхты легальных магчымасьцяй для нелегальных мэтаў. Зразумела, адразу распачаліся рэпрэсіі. Найраней было скасавана абраньне павятовым маршалкам А. Ваньковіча, як нядобранадзейнага, бо высьветлілася, што новаабраны маршалак ня толькі прымаў удзел у складаньні адрасу і падпісаў яго, але нават завёз адрас у маёнтак Тышкевіча і паднёс яму пры ўрачыстых абставінах. Двух земляўласьнікаў (Б. Еленскага і Е. Грыневецкага), якім было прыпісана рэдагаваньне адрасу і зьбіраньне пад ім подпісаў, выслалі ў Петразаводзк Алонецкай губэрні. Земляўласьніка Вагнэра абвінавацілі ў тым, што ён быў ініцыятарам адрасу. Яму пагражала высылка ў Яраслаўскую губэрню. Потым гэтая высылка, дзякуючы глыбокай старасьці і хваравітасьці Вагнэра, была заменена высылкай у яго маёнтак.

Ня гледзячы на рэпрэсіі, земляўласьнікі на Беларусі не супакоіліся. Ім патрэбна была такая легальная організацыя, якая магла-б групаваць іх наогул. На зьездах шляхты ўтвараюцца пляны і пішуцца проекты статуту Земляробскага Таварыства, якое па думцы беларускіх зямляўласьнікаў павінна было адыграць такую самую організацыйную ролю на Беларусі, як Земляробскае Таварыства ў Варшаве. Па думцы ініцыятараў Земляробскае Таварыства на Беларусі павінна было дзейнічаць разам з Крэдытовым Таварыствам, у якім земляўласьнікі былі зацікаўлены экономічна, дзякуючы опэрацыі вызваленьня сялян. К канцу лета 1861 г. проекты статутаў абодвух таварыстваў былі ўжо гатовы і пададзены праз Віленскага губэрнатара на зацьвярджэньне міністра ўнутраных спраў. Пасьля доўгага трыманьня проектаў у канцэлярыях, амаль што праз год, урад прыслаў офіцыйную адмову па пытаньню аб зацьвярджэньні абодвух таварыстваў, бо ён добра разумеў ня толькі экономічнае, але і політычнае іх значэньне для опозыцыйнай шляхты на Беларусі.

Пакуль цягнулася справа з таварыствам, у земляўласьніцкіх шляхецкіх колах зьяўляецца думка аб утварэньні падпольнай організацыі. Я. Гейштор у сваіх запісках[1] апавядае, што „ў лістападзе 1861 году ў Вільні адбываўся зьезд шляхты, на якім было ўхвалена больш энэргічна заняцца абыватальскай організацыяй, каб побач з пашыраючымся рухам і ўрадавымі рэпрэсіямі яна магла сабраць наўкола сябе лю-

  1. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865. Т. I Wilno. 1913, ст. 128.