Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/266

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ваны новы жонд, які ўжо быў апошнім у паўстаньні. Апроч Бжэзінскага і Вашкоўскага, у жонд увайшлі Станіслаў Кшэмінскі, Тэофіл Саецкі і Уладыслаў Келер. Фактычна ўся праца была ў руках Вашкоўскага. Жонд увайшоў у зносіны з заходня-эўропейскімі рэволюцыянэрамі. Сакратар Л. Мераслаўскага Ян Кужына быў назначаны галоўным поўнамоцным дырэктарам жонду за граніцай, што падкрэсьлівае чырвоны напрамак політыкі апошняга жонду.

Новы жонд мала чым ужо мог выявіць сваю чыннасьць. Пасьля пакараньня Траўгута з яго таварышамі была выпушчана ад імя начальніка места адозва, якая заклікала ўшанаваць памяць мучанікаў і ісьці на барацьбу па іх сьлядох. Адозва была надрукавана на добрай паперы і гаварыла сваім выглядам аб добрай друкарскай тэхніцы падпольля. Гэта вельмі занепакоіла поліцыю, якая лічыла, што паўстанцкая організацыя ўжо канчаткова заняпала. Праз нейкі час зьявілася яшчэ адна адозва, якая таксама была тэхнічна выканана вельмі добра. Адозва гаворыць аб тым, што польскі народ, ня гледзячы на цяжкія ўмовы жыцьця, не памёр, што ён будзе жыць далей і змагацца за сваю непадлегласьць. Жондам была праведзена рэформа ў паўстанчай організацыі ў бок большай яе консьпірацыі. Ніякіх матар'ялаў па соцыяльных пытаньнях апошні жонд паўстаньня нам не пакінуў.

Паўстаньне замірала. Шэрагі паўстанцаў з кожным днём радзелі. Белыя канчаткова перайшлі на бок царызму, чырвоныя ўжо ня мелі сілы. Бжэзінскі праваліўся і павінен быў уцячы за граніцу. Кшэмінскі, Саецкі і Келер не выяўлялі ніякай актыўнасьці. Не здаваўся адзін Вашкоўскі. Ён доўга хаваўся па розных кватэрах і ўрэшце знайшоў сабе прытулак у нейкім млыне на ваколіцы гораду, у вялікім кашы пад жорнамі. Тут ён жыў у невераемна цяжкіх умовах, укрываючыся на ноч старымі мяшкамі. У канцы сьнежня 1864 году Вашкоўскі павінен быў выйсьці ў горад па справах. Яму не пашанцавала, і ён папаўся ў рукі поліцыі. Седзячы ў турме, ён папаўся на провокацыю і распачаў перапіску з волею праз аднаго з наглядчыкаў турмы, які ўсе лісты Вашкоўскага перадаваў начальніку турмы Тухолцы. Гэтая перапіска выдала ў рукі поліцыі рэшткі паўстанскай організацыі. Суд прысудзіў Вашкоўскага да кары сьмерцю. Яна адбылася на валу Варшаўскай цытадэлі 17 лютага 1865 году. Гэта была апошняя кара сьмерцю, зьвязаная з паўстаньнем 1863 году.

Паўстаньне спынілася, царызм перамог. Асноўную прычыну няўдачы паўстаньня вельмі ясна формулавала Р. Люксембург. Яна пісала: „Сялянская рэформа з 1864 году паклала канец шляхецка-народным паўстаньням у Польшчы. Без сялянства шляхта не магла перамагчы расійскага ўраду. Але перамога над царызмам з дапамогаю сялян была абумоўлена адменаю паншчыны, як адзіным сродкам прыцягненьня сялянства да шляхецкага руху,—а пасьля гэтага найстрашнейшым экономічным паражэньнем шляхты, такім паражэньнем, якое