Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/265

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ракананьнях, настроены проці гэтага імкненьня дыктатара, тым ня менш Траўгут настойвае на выкананьні сваёй думкі. Быў напісаны і перасланы адпаведны ліст да Гарыбальдзі, які адразу адгукнуўся на ліст. Ён пісаў аб неабходнасьці яднаньня рэволюцыйных сіл трох сёстраў—Польшчы, Вэнгрыі і Італіі—проці рэакцыйных сіл Аўстрыі і Расіі. Праз нейкі час была ўстаноўлена сувязь з вэнгерскім рэволюцыйным генэралам Юрам Кляпкаю, які дзейнічаў з часоў рэволюцыі 1848 году.

Усе гэтыя мерапрыемствы ня далі пажаданых вынікаў. Папершае, яны спазьніліся, падругое,—яны тармазіліся белымі супрацоўнікамі Траўгута -і самым Траўгутам. Да ўсяго гэтага трэба дадаць, што царскі ўрад узмацніў рэпрэсіі ў адносінах да паўстаньня. У выніку гэтых рэпрэсій быў арышт і пакараньне сьмерцю Траўгута. Поліцэйская „сьлежка” вырывала з шэрагаў народнага жонду больш актыўных яго членаў. Некаторыя з іх павінны былі ўцячы за граніцу. Сувязі з паасобнымі нацыянальнымі тэрыторыямі паўстаньня яшчэ раней спыніліся. Траўгут зносіўся з рэшткамі паўстанскае організацыі праз двух членаў жонду: М. Дубецкага і Ю. Яноўскага, якія засталіся яшчэ на працы. Поліцыі ўдалося прасачыць і арыштаваць Дубецкага, і Траўгут застаўся адзін. На другі дзень пасьля арышту Дубецкага, 11 красавіка 1864 году быў арыштаваны і Траўгут, якога выдалі пасаджаныя ў турму члены паўстанскае організацыі Пшыбыльскі і Мароўскі.

Такім чынам, Траўгут з арыштаванымі раней членамі жонду апынуўся ў цытадэлі. Распачалося сьледства пад кіраўніцтвам жандара Тухаль. Камісія пусьціла ў ход усе сродкі — біцьцё, холад і голад, — каб дабіцца прызнаньня. У выніку сьледзтва пяць асоб былі прызнаны членамі жонду. Гэта былі — старшыня жонду Траўгут і члены жонду Ян Езяранскі, Рафал Краеўскі, Юзэф Точынскі і Раман Жулінскі. Усе яны былі прысуджаны да кары сьмерцю праз павешаньне. Адначасна з гэтым быў вынесены сьмяротны прысуд яшчэ адзінаццаці асобам, як другарадным агентам жонду. Сярод іх былі М. Дубецкі, Б. Дыбоўскі, Р. Франкоўскі і іншыя. Вынясеньне гэтых 16 сьмяротных прысудаў зрабіла страшэннае ўражаньне на грамадзянства і нават самаму намесьніку здавалася залішне шматлічбавым. Намесьнік конфірмаваў толькі першых пяць сьмяротных прысудаў, а рэшту замяніў вечнымі катаржнымі работамі. Прысуд над Траўгатам і яго таварышамі быў выкананы 5 жніўня 1864 году ў Варшаўскай цытадэлі. Кара адбывалася публічна.

Сакратар жонду Траўгута Ю. Яноўскі пасьля арышту Траўгута павінен быў уцякаць за граніцу. Перад выездам усе докумэнты і пячаткі Жонду ён перадаў аднаму з працаўнікоў камісіі скарбу, Браніславу Бжэзінскаму, які належаў да чырвоных элемэнтаў жонду. Пасьля перагавораў з начальнікам места Варшавы Вашкоўскім быў сформа-