Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рублёў дваццаць ад грыўняў, што яму давалі — і то не заўсёды — за яго работу.

Нарэшце, шынэль і боты былі выкуплены за два рублі дваццаць капеек, і Ісайка, згарнуўшы рэчы ў клунак, выйшаў урачысты і вясёлы з карчмы, не зьвяртаючы ніякай увагі на тое, што раззлаваны сядзелец вылаяў усьлед яго паганай жыдоўскай мордай.

З гэтага дня Іван Рабы і Ісайка зрабіліся шчырымі прыяцелямі, хоць і ня зусім разумелі адзін аднаго.

V

Шмат розуму, асьцярожнасьці, гнуткасьці і такту трэба было мець Ісайку, каб за 16 год свае службы ў тыя старыя жорсткія часы ўберагчыся ад пакараньняў. Але Ісайка з першых-жа дзён службы быў такі старанны, так добра вёў сябе, так стараўся, што ня было нават і магчымасьці да яго прыдрацца. Дый неяк шкода было гэтага безадказнага, баязьлівага, ціхага, шчуплага чалавека з вялікімі ціхімі вачыма. Калі, у першы год службы нейкі унтэр-афіцэр пабіў Ісайку, Ісайка так горка плакаў цэлую ноч, што нават унтэр-афіцэр, які біў яго, адчуў нешта падобнае на скруху.

Да таго-ж Ісайка, па няздольнасьці да страявой службы і знаходзячыся ў майстрах, быў далёка ад вачэй начальства на караблі. Бліжэйшых начальнікаў у яго было толькі двое: шкіпер — афіцэр з бы-