Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і яго вялікія ціхія і спалоханыя вочы сьвяціліся нявыразнай тугою.

— Жаласьлівы Ісайка! — гаварылі пра яго.

А Ісайка ня толькі спачуваў, але і нявольна зьдзіўляўся цярпеньню і мужнасьці, з якімі шмат хто з матросаў вытрымлівалі пакараньне, навадзіўшае на Ісайку такі сполах.

Асабліва зьдзіўляў яго адзін з яго блізкіх прыяцеляў, якім, па дзіўнай супярэчнасьці, быў Іван Рабы, каранасты, шырокаплечы, моцны і прыземісты матрос, год сарака, удалы і бясстрашны марсавы, які хадзіў на штык-болт, г. ё. выконваў самую цяжкую і небясьпечную справу на ноку (канцы рэі), і пры гэтым забіяцкі гуляка і п’яніца, не асабліва строгіх правіл чалавек, у хмелю буйны і нястрыманы на язык. Рабога секлі досыць часта і дасеклі да таго, што ён, бывала біўся аб заклад на чарку гарэлкі, што не прамовіць да пяцідзесяці ўдараў. І, сапраўды, ня кідаў гуку, і толькі бляды, з злосна скрыўленым тварам, на якім блішчэлі буйныя кроплі поту, сьціскаў зубы. Пасьля выйгрышу чаркі Рабы пачынаў зьлёгку ўскрыкваць. Ад крыку, паводле яго слоў, «ня так дух займала». Атрымаўшы часам сто лінькоў, Рабы надзяваў спушчаную з плеч сарочку і выходзіў, як устропаны, выкурыць люльку тытуню. Потым звычайна спускаўся ўніз да Ісайкі, які ў падшкіперскай латаў ветразі, і гаварыў:

— Сотню, падлюгі, усыпалі, Ісайка.

— Сотню? Ай, ай, ай! — спалохана выгукваў