Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Чаго-ж іх шкадаваць? — зьдзівілася адміральша.

— Яны, ваша правасхадзіцельства, старыя, дурныя людзі, жывуць у глушы і па неадукаванасьці сваёй скажуць: «Хіба можна сваю веру мяняць, як, з дазволу сказаць, начны «гарнітур», ваша правасхадзіцельства, і падумаюць, што іхны сынок Ісайка прадаў сваё сумленьне і зрабіў, асьмелюся далажыць, як самы апошні чалавек. Мае бацька з маткаю людзі без вялікіх паняцьцяў, ваша правасхадзіцельства, ня ведаюць, якая вера самая правільная, і спытаюць: «Па якой такой прычыне, Ісайка, рускія не мяняюць сваёй веры і жывуць, у якой родзяцца, а ты, Ісайка, перамяніў яе, га?» І скажуць: «Будзь ты за гэта пракляты, Ісайка!» І будуць усё плакаць і плакаць, што ў іх такі сын, і з гора памруць, ваша правасхадзіцельства. І мне будзе вельмі сорамна і крыўдна, калі праз мяне бацька з маткаю памруць. Ай, як сорамна! А за вашу міласьцівую ўвагу да маёй грэшнай душы дай бог вашаму правасхадзіцельству шчасьця і здароўя… І пану мужу вашаму і дзеткам… Ці не загадаеце і ім боцікі зрабіць? — нечакана дадаў Ісайка і зноў закланяўся.

Не пазбаўленае разумнае спрытнасьці спасыланьне Ісайкі на бацькоў, якія даўно ўжо супакойна адпачывалі ў магілах, довады, укладзеныя ў вусны гэтых «дурных» людзей, і, нарэшце, сапраўды казачная таннасьць чаравікаў, абяцаных Ісайкай, усё гэта разам пакінула на адміральшы добрае ўра-