Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Айцец Сьпірыдоні, басісты іераманах з Валаамскага манастыра, які быў на караблі некалькі кампаній за сьвяшчэньніка, якому Ісайка ня раз вычышчаў і зусім нанава латаў раску пасьля таго, як айцец Сьпірыдоні бываў на беразе, — завёў аднойчы гаворку аб тым цікавым і неабыякім пытаньні.

— Вельмі-ж ты, Ісайка, добры на сэрцы і ня скнара чалавек, — гаварыў сваім густым, трохі асіплым пасьля «берагу» басам айцец Сьпірыдоні, прымаючы ад Ісайкі расу. — Вось, напрыклад, латаеш ты служыцелю божаму і зусім чужой табе веры і ніякай мзды за сіе не патрабуеш… Хіба гэта не паказвае ў табе, Ісайка, ісьціна-хрысьціянскай дабрачыннасьці. Другі вось і праваслаўны, а возьме з папа грыўню, а ты жыд, пазбаўлен благасьці божай, а не бярэш, — гаварыў іераманах, дужа задаволены, што Ісайка ніколі не намякае аб якой-небудзь нагародзе за сваю работу. — І ведаю, што і ў будучыні, калі прыдзецца прыйсьці да тваёй паслугі, не адмовіш. Ці ня так, ісайка?

Ісайка адказваў, што ён заўсёды са здавальненьнем, калі што палатаць.

— То-та і ёсьць… Я і кажу, што ў табе душа хрысьціянская, дарма, што вера твая, проста, калі сказаць, паганая. Ты ўжо ня злуйся за праўду, Ісайка, а ўсе лічаць, што паганая! — упарта гаварыў айцец Сьпірыдоні, і пры гэтым яго поўны, зьлёгку апухлы твар дабрадушна і вясёла ўсьміхаўся.

Ісайка не супярэчыў. Але, мабыць, не жадаючы