Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Пасьля полудню прышоў па паперы надушаны адвакацкі пісарчук.

— Што новага? — спытаў ён.

— Пакуль добра, ня дай бог горшага, — адказаў Мэндэль.

— Кажуць, «жыдоў» будуць біць? — дурнавата ўхмыляючыся, спытаў пісарчук.

— Ну! Біць, дык біць адказаў Мэндэль, стараючыся схаваць уражаньне ад гэтых слоў.

— А што? Начальства? — далей распытваў стары.

— Ну, во яшчэ, начальства! — засьмяяўся пісарчук.

— Ну, калі не начальства, дык і дзякаваць богу.

Абодвы засьмяяліся. Малады чалавек дурнавата, стары — з прыкметным прымусам.

Мэндэль быў нездаволен тым, што размова адбывалася ў прысутнасьці хлопчыка. З-пад насунутых брывей паглядзеў ён на ўнука.

Хлопчык утаропіўся вялікімі, змрочнымі зьзяючымі вачыма на пісарчука і апусьціў іх у кніжку, толькі Калі той вышаў за дзьверы.

Стары Мэндэль насьвістваў, быццам нічога не заўважаючы. Але ў насьвістваньні гэтым гучэла цяпер нейкае вялікае гора: сьвіст гучэў усё больш рэзка, усё больш глуха, быццам засынаў і раптам перарываўся ня то стагнаньнем, ня то скрыгатаньнем.