Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 061-118.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VII.

Літоўскай мэтрыкай называюць архіў справаў дзяржаўнай канцалярыі Вялікага Беларуска-Літоўскага Князьства, які знаходзіўся пад асабістым даглядам і кіраўніцтвам літоўскага канцлера. У гэтым архіве былі сабраны арыгіналы-дакуманты з XIII да XVIII ст. і копіі выданых з дзяржаўнай канцалярыі папераў. Да XVI веку гэты архіў знаходзіўся ў г. Троках, Вілен. губ., у замку літоўскіх князёў: адтуль ён быў перавезены ў Вільню, а нарэшце ў ХVI в. — ў Варшаву. Частка дакумантаў, якія датычаць маентнасьці князёў Радзівілаў, апынулася ў вядомай бібліатэцы пры іх замку ў Несьвіжы, частка-ж была вывезена швэдамі у 1655 г. Яшчэ ў Вільні, у канцы XVI в. (1594 г.), канцлер Леў Сапега апрацаваў апіс дакумантаў Літоўскай Мэтрыкі, пры гэтым усе яе кнігі былі перапісаны нанова[1] Пасьля таго як Літ. Мэтр. была перавезена ў Варшаву, польскі гісторык Нарушэвіч у канцы ХVI в. прывёў яе ў поўны парадак, папоўніў старыя беларускія рэестры новымі, пісанымі польскай транскрыпцыяй. Апрача гэтага ў 1773 годзе, згодна з распараджэньнем польскага ўраду, усе дакуманты дзярж. архіву (ад 1386-1551), пісаныя пабеларуску, гэтак сама былі перапісаны польскім пісьмом, адкуль сабралася 29 новых томаў, якія знаходзіліся ў Варшаўскім Галоўным Архіве. Пасьля таго, як у 1791 г. расейскія войскі занялі Варшаву, Літоўская Мэтрыка ў ліку іншых каштоўных выданьняў і зборнікаў (напр. знамянітая бібліатэка гр. Залускіх) была перавезена ў Петраград. Тут дзеля яе ўпарадкаваньня была ўтворана Кацярынай II спэцыяльная камісія, — якая выдзеліла акты нутраных справаў ад актаў загранічнай палітыкі, і дакуманты першыя перайшлі пад

  1. Старадаўныя апісы Літоўскай Мэтрыкі выданы Пецярбурскай Археографічнай Камісіяй у „Лѣтописѣ“ яе працаў пад. рэд. Гільдэбранта. У нядаўным часе вучонымі апрацоўваліся і выдаваліся новыя апісаньні паасобных яе частак. Гл., напр., Пташыпкага: „Описаніе книги и актовъ Литов. Метрики“. С. П. Б. 1897 г. і інш. Там-жа вылажана ў прадмове гісторыя Літоўск. Мэтрыкі.