Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— «суть люди непотребные и порожнуючые, которые не толко жадное послуги, пожытку намъ и никому въ Рѣчи Посполитой не чинятъ, але и овшемъ шкода черезъ нихъ въ ошучиванью простыхъ людей и въ крадежи, а снать и въ забиванью потаенкомъ немалая ся дѣетъ, а часомъ, выходечи до иншыхъ земель, звлаща неприятельскихъ, шпекгами и вожами до злого могли бы ся ставати: а пре то уставуем, абы ихъ конечно отъ того часу нигдѣ въ панствѣ нашомъ великомъ князьстве Литовскомъ и въ земляхъ до него належачыхъ далей не было ховано, чого старостове пограничные и иные державцы нашы маютъ съ пилностью постерегати, абы до земли нашое не входили; а кгды ихъ который зъ нихъ въ староства и вряду своего вынудить, абы жаденъ за иншыхъ становъ подданыхъ нашыхъ черезъ то ихъ не прыймовалъ и на имѣньяхъ своихъ не переховывалъ подъ виною до скарбу нашого дванадцатма копами грошей».

Да ліку асаблівасьцяў старадаўнага судаўніцтва на Беларусі трэба залічыць гэтак званые «копные» суды. Яны ўзаконены й Літоўскім Статутам. Гэта найчасьцей сялянскія суды. У выпадку, калі здарыцца які-колочы праступак, як напрыклад, забойства або пакража у вёсцы, сялянам даецца права шукаць праступніка па жывых сьлядох. Дзеля гэтага склікаецца «копа», г. зн. сход сялян з ваколічных вёсак і сёлаў, на мілю навокал, а ў больш важных выпадках — і надзьве мілі, і гэтая «копа», ня толькі шукае праступніка, але тут-жа яго й судзіць. Былі нават сталыя месцы й пляцы для копных сходаў, якія зваліся «коповішчамі» або «копіскамі», бо яны былі акапаны нявысокім валам, або азначаны капцамі. Гэтыя месцы з часам ужо вызначаліся ўрадовымі актамі, дзе якія з ваколічных сялян і на якую капу павінны зьбірацца; гэта можна заўважыць напр. з актавай кнігі Троцкага суду за 1583 г. (у Віленскім архіве). У якім парадку адбывалася гэтае копнае судаўніцтва, можна аб гэтым даведацца з Літоўскага Статуту 1588 г., напр., з разьдзелу XI, арт. 26 (на выпадак забойства), або з разьдзелу XIV, арт. 9 (на выпадак кражы). Падаем тут першы з гэтых артыкулаў, як менш абшырны.

«Уставуемъ тежъ, если бы ся то трафило гдѣ жъ кольвекъ забито чоловѣка переѣждчого, або безъ племенного, которого головщины искать не будетъ кому, тогды, скоро такого чоловѣка труп будетъ знайденъ того жъ часу врядъ замку або двора нашого маеть сбослати всихъ мѣщанъ[1] людей сельскихъ, такъ того подъданых на-

  1. мясцовых жыхароў;