Трэйці азначаны намі юрыдычны помнік, які малюе нам беларускі быт другой половы ХV веку, ёсьць вядомы пад назовай: Судзебнік Казіміра. Ён быу выданы ў Вільні каралём Казімірам IV, 29 лютага 1468 г., і захаваўся ў некалькіх рукапісных сьпісках XV сталецьця, а ў друку выданы ў 1846 г. у тым жа томе I «Актовъ», выданых Археографічн. Камісіяй, што й Вісьліцкі Статут, які мы коратка ўжо разгледзелі.
Судзебнік пачынаецца гэтак: «Казимиръ, Божьею Милостью король Польскій, великій князь Литовскій и Рускій, княжа Пруское и Жомойтьскій и иныхъ, чинимъ знаменито симъ нашимъ листомъ, хто на него посмотритъ, или чтучи его услышитъ, ижъ мы, съ князьми и паны Радою нашего Великого Князьства Литовского и съ поспольствомъ погадавши, урядили осмо такъ»…
І далей ідзе выклад самых артыкулаў; тутака найбольш месца ўдзяляецца кражы, над якою праводзіцца гэткі агульны прынцып: «А надъ злодѣемъ милости не надобѣ“. Асобна выдзяляецца кара канакрадам, як гэта й цяпер практыкуецца ў звычайным народным судзе: «А который хотя первое укралъ, а коньская тятьба, коня укралъ, а съ лицомъ приведуть, того узвѣсити.[1] Знахароў-зельнікаў, схопленых на кражы, пры дазнаньні мучылі, лічачы іх ведзьмарамі, якіх быццам, бароніць нячыстая сіла:
«А коли тать дасться на муку, а зѣліе зная, а знаки зная, а знаки будуть добрыи на него, сок[2] высочить, а будеть первѣй того крадывалъ, а любо мучиванъ, а и сьвѣдомо то будеть околицы: ино того зѣлейника, хотя не долучатся, ано его обѣсити[3]». Ужываліся і іншыя кары: «А коли чіи паробки украдуть, што у кого… коли первое украдеть, ино его не вѣшати, а заплатити бондою[4] его; а не будеть бонды ино осподарь его за него заплатить, а паробка сказнити и пробити[5]; а коли имѣть часто красти послѣ того, а выше полукопы, ино паробка узвѣсити.
Моцна караўся гэтак сама вывад асобаў, якія знаходзіліся пад паншчынай.
«А который будеть люди выводити, а любо челядь неволную, а ухватять съ лицомъ, того на шибеницю».
Наогул, па свайму характару гэты судзебнік, блізка падыходзіць