Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яшчэ прыклад: «Идикъ жаловалъ на пастуха, ижъ далъ ему овцюво статокъ его пасьвити, а опять овцы не имѣлъ зася отъ пастуха; а пастухъ рекъ, ижъ тую овцю пригонилъ до села. Мы сказуемъ: „пастухови присячь, ижъ тую овцю пригонилъ до села“ (арт. 76).

Звычайна за кожны праступак тут жа вызначалася й сама кара ў пэўнай грашовай суме; калі-ж аб гэтым нічога ня кажацца ў вышэй пададзеных прыкладах, то гэта тлумачыцца жаданьнем ухіліцца ад паўтарэньняў, калі справа ясная з папярэдніх артыкулаў. Напр.: «Бартолтъ жаловалъ на Ондрѣя, ижъ его ранилъ, а Ондрѣй вызналъ и реклъ: „у игрѣ ся брало“. Мы, слышавши Ондрѣево признаване, а знаючи, въ грѣ не маѣтъ быти жадная рана, сказуемъ: „заплатити рану“ (арт. 102). А вялічыня платы азначана ў артыкуле 100: «Простому» шляхтичу — 10 гривенъ, «учиненему» шлахтичу — 15 грыв., «знаменитому» шлахтичу — 60 гр., кмету или солтысу, (нешляхтичу). — 3 гр.».

Стасункова мала ёсьць у гэтым статуце артыкулаў агульна-дзяржаўнага значэньня, як напр., арт. 122, аб судзе й грашовай сыстэме, наступнага зьместу:

«А коли жъ подъ одным паномъ людъ одно имѣетъ, быть а одного права поживать, абы не были, яко Морены и Дивъ, потребно есть, абы аднакы судъ былъ, какъ вы Краковской земли. Коли одинъ государь всих есть, тогды одна монета иметь быти…, которая монета имѣетъ быти вѣчна, добрая и годяча, абы была любопріимна всѣмъ людемъ».

Вельмі цікавы ў гэтым афіцыяльным законадаўчым акце ўспамін імён у мітычных славянскіх істотаў. Мараны й Дзіва, як агульна-вядомых і кожнаму зразумелых у XIV в. Мабыць, вера ў іх была ящчэ моцнай ня толькі ў простага народу, але і ў прасьвячоных людзей таго часу.

Частка артыкулаў датыча крымінальных праступкаў, але куды больш адносіцца да грамадзянскага права: датычаць сямьі, маёмасьці, спадчыны, паншчыны і г. д.

Дзеля характарыстыкі старавечнага быту ў гэтым кодэксе можна прымеціць шмат надта цікавых рысаў. На жаль, падаваць тут артыкулаў вялікага абхопу мы ня маем магчымасьці. Вось прыклад, які датыча лясное гаспадаркі й зьяўляецца характэрным для гэткай багатай лясамі краіны, як Беларусь:

«Тежъ уставляемъ: хто съ кимъ имѣетъ границу при лѣсѣ, а койдеть чересъ границу у чюжій лѣсъ, а тотъ его застанетъ…, маеть у него узяти за первое застятое сокиру, а въ другое застанеть ино ме-