Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Але здалося гэта ўсё,
Быў сон, а ява засталася,
Надзеі зорка ў нябыцьцё,
Як здань жывая, праняслася,

Зноў сам-адзін, як блудны цень
З далёкай вырваны камэты.
Ідзі, брыдзі і ноч і дзень,
Навек згубіўшы ўсе прасьветы,

Каб мог душу ўзяць, паказаць,
Каб мог сабе сам вырваць грудзі,
Тады-б мо‘ ты змагла паняць,
Чаго паняць ня хочуць людзі.

Тады-б мо‘ каменем цяжкім
Маёй душы не надзяліла,
Над сэрцам мела-б жаль маім
Ды і ўздыхнула-б над… магілай.

20-I—1915 г.

|}