Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПОЭТАМ

Поэты вучаць месты, вёскі
Як трэба жыць, багатым быць,
А самі-ж часта на падноскі
Ня умеюць грошы зарабіць.

Пяюць аб шчасьці, добрай долі,
Аб волі шчырай для людзей,
Пяюць, ня помняць, што ніколі
Ня будзеш песьняй сыт аднэй.

Сьпявайце-ж, мілыя поэты,
Дый трэба сьціха, меру знаць, —
Бо хіцер, хіцер наш век гэты —
Гатоў вам песьню апляваць.

31-III—1906 г.