Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стаіць палец высокі, белы,
Збудован роўна, ўсё пад шнур, —
Жывуць-жа тыя ў ім, што ўмелай
Рукою ўзьнесьлі гэты мур!
О, не! іх доля акалела
Ад жыцьця зьменных гінуць бур.
Як слуг, праводная зара
Вядзе таксама песьняра.

Ўсё сходзіць з сьвету доўга-скора,
Нішто ня вечна на зямлі,
Хоць чалавечы сьлёзы, гора
Заўсёды вечнымі былі.
Памрэ пясьняр, — хоць так пеў ўчора, —
Дружкі паплакаць, бач, прышлі…
Людцы, сьмяяцца не пара
Хоць над магілай песьняра!

1906 г.

|}