ЗА ШТО?..
Маці мая, маці, Што ж ты мне зрабіла, — За што гараваці На сьвет парадзіла?
За што, за што Твой сын бядак, За што, за што Ён плача так? — Скажы!
Плача твой дзяціна, Ты й сама ня скачаш, — За сябе і сына Плачаш маці, плачаш.
За што, за што Твой сын бядак. За што, за што Ты плачаш так? — Скажы!
Тваё гора знае Сын твой ад пачатку. Бядуе, ўздыхае За сябе і матку.
За што, за што Наш лёс такі, За што, за што Мы бедакі? — Скажы!