Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Колас зломіць бура,
З зямлёю зьмяшае,
Табе жыцьцё збура
Нянавісьць людзкая.

Дык замрэце, думы,
Сэрца ня труцеце,
Куды ветраў шумы —
Туды ў даль ляцеце.

А далей ад сьвету,
Ад людзей найдалей,
І нясеце гэту
Песьню майго жалю.

Там хоць вецер можа,
Што гуляе ў полі,
Вас не патрывожа,
Пойме маю долю.

1907 г.

|}