Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/338

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЦІ ТЫ ЗНАЕШ СТАРОНКУ?

З польскага

Ці ты знаеш старонку,
Край магілаў, курганаў,
Дзе па небе ў дагонку
Ходзяць хмары, туманы;

Дзе крывёю, сьлязамі
Рэчка рэчаньку гоніць;
Поле ўкрыта касьцямі,
Лес магільна гамоніць?

Край бяды, край напасьцяй
Вабіць люд свой бадзячы;
Ён мілей нам ад шчасьця,
Мы з ім, ён з намі плача.

Менск, 5/III-19 г.