Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/317

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ты, грабар, на гэтым насьпе
Ўсьпёрты на лапаце,
За дол для цара такога,
Колькі хочаш, браце?

А капай мне дол глыбока,
Бо сьвет мне — горш нетраў;
Ад тваёй цяжэй зямлі тут
Гнець мяне паветра.
Прэч з крапілам! І сьвятая
Яе капля спляме;
Я адзін тут маю права —
Пакраплю сьлязамі.

Здань-рука ка мне вылазе
З-пад манашых полаў,
Ясна-моцная такая!
Дух гняце мой кволы.
І мяне яна кранула!
Пахіліўся, ўпаў я…
І ўзялі мяне й панесьлі,
А куды — ня знаю.

Ах, за колькі капляў шчасьця
Плацяць людзі сьвету
Цэлым морам сьлёз!
Ой дурны сьвет, і нашто ты
Створаны ў цьму гэту?
Дзе твой скон? Дзе ўзрос? —
Яго рух, —
То-ж мой дух!

Я-ж як сэрца, што ў ім б‘ецца,
Ён — пусты, як звон!
Ці каго аб тым прасіў я?
Без маёй хто волі!
Мне сказаў прыйсьці?