Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ох, маем шчасьце
На самым дзеле,
Век без апекі
Жыць не пасьмелі!

*

Пейма-ж, гуляйма,
Гулка, ня сьлёзна!
Скрышаны путы
Паншчыны грознай.
І ўсё мінецца,
Народ, крапіся,
Крыўды галосяць:
Паўстань і мсьціся!

1907 г.

|}