Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/298

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯРУ

З украінскага — Грыцькі Чупрынкі

Эй, ўжо годзе песень маркотных, пясьняр!
Дай волю парывам гарачым,
Вясёлым, прывабным, як сонейка жар,
Каб бліснула яснасьць і сьпячым!

Каб бліснулі іскры ў прытухшых вачох
І вечнай свабоды раздольле,
Каб кожны пачуў сваю сілу ў плячох,
Каб кожны забыў аб нядолі!

Каб хлынула полымя праўды з грудзей,
Што ў думках здаўна мы гадуем;
Старым і малым такой песьняй запей, —
Хоць раз хай аб шчасьці пачуем!

1908 г.