Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/292

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАСЬЦІНЕЦ

З рускага — Кальцова

Шлях — гасьцінец даўно
Прада мной лёг, ляжыць,
Дый па ім нельга мне
Ні лятаць, ні хадзіць.

Хто-ж трымае мяне,
Каго кінуць мне жаль
Што да гэтай пары
Ня пушчуся я ў даль?

Ці то доля на сьвет
Сірацінай прышла,
Ці са шчасьцем сьляпым
Звод разлуку ўзяла?

На гады я ня стар, —
Звонка песьні пяю,
Поўна дум галава,
Поўна сэрца агню.

Скарб нялічаны мой
Пад замкамі ляжыць
І хадун вараны
Асядланы стаіць.

Але волі няхват
Мне у сьвет паляцець,
У чужой старане
На людзей паглядзець.

Дзе падчас — у бядзе —
Сябе ў крыўду ня даць,