Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/290

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ЛЮДЗЕЙ І Ў НАС

З рускага — Некрасава

У людзей у хаціне — прастор, чыстата,
А ў нашай — курной — цемната, цесната.
У людзей і ў пост сала повен гаршчок,
А у нас і ў нядзелю алей ды часнок,
У людзей кум з кумой падараюць дзяцей
А у нас яшчэ ім дай з бядноты сваей.
У людзей на вуме, каб з кумой пагуляць
А у нас — каб хаця не пайці жабраваць.

12-VI—1906 г.