Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/287

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАЛАДОЎЛІЦА

З рускага — Некрасава

Стаіць мужык —
Ківаецца,
Ідзе мужык —
Хістаецца.

Жыцьцё яму
Дакучыла,
Бяда яго
Замучыла.

Глядзіць вачмі
Сьлязьлівымі,
Сапе грудзьмі
Ўдушлівымі.

Ідзе, як цень,
Ідзе і сьпіць,
Прыйшоў, дзе шнур
З жытцом стаіць.

І скалай стаў,
Дзе шнур чарнеў,
хрыпла так
Завыў, запеў:

Пасьпей бардзей,
Жытца зярно,
Я жду цябе
Даўно, даўно!

Хоць-бы з гару
Акраец зьем