Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/286

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

З рускага — Некрасава

Што ні год, памяншаюцца сілы,
Стыне кроў, сьняцца думы чарней.
Зямля-маці! Няўжо-ж да магілы
Я ня ўбачу свабоды тваей?

А хацеў-бы ўміраючы ведаць,
Што ня згінеш у бітвах зусім,
Што араты твой, сеўшы абедаць,
Не застогне над горам сваім.

Каб мне вецер ад вёскі убогай
Адно рэха да слуху данёс,
У якім ня гудзела-б трывога,
Не дачуў крыві людзкай і сьлёз.

18-IV—1906 г.