Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/275

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3

Ой ты, Юрачка,
Кінь ляніціся,
Ды надумайся
Ты вучыціся.

Будзем цешыцца,
Што ты вучышся,
І да невукаў
Не далучышся.

*

А нашаму Юрачку
Кот зрабіў пячурачкў, —
Юрка месца там заняў
І з катком — курняў! Курняў!

А нашаму Юрачку
Тнуў камар у скурачку,
А Юрачка — ай-ай-ай!
Камарочак, ня кусай!

|}