Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/274

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А як вырасьцеш
Ты няўмекаю,
Усе высьмеюць
Недарэкаю.

А ў нашага Юрачкі
Зьелі сала шчурачкі,
Як пабег ён у лясок,
Каб схавацца ад кніжок,

А ў нашага Юрачкі
У капоце дзюрачкі,
Нарабіў ён іх сабе,
Як стаў лазіць па вярбе.

2

Ой ты, Юрачка,
Што лянуешся,
Хаткі нашае
Ня пільнуешся?

Толькі бегаеш,
Забаўляешся,
Гэтак з кпінамі
Напаткаешся.

*

А ў нашага Юрачкі
Пагублены гузічкі, —
Ёг тады іх пагубляў,
Як з садочку уцякаў.

А з нашага Юрачкі
Сталі кпіць і курачкі,
Што ня мыўся цэлы дзень
І бубніць, як авадзень.