Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/272

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад сэрца вас вітаем!
Кіруйце нашым Краем,
Каб нашай Беларусі
Жылося ня ў прымусе.

Дамоў-жа хто паедзе,
Скажэце там суседзям.
Што мы, Комуны дзеці,
Жыць хочам, на сьвеце.

Што хочам грэці плечы,
Як там, у вас ля печы,
Ды ласаваці часам
Яечню і каўбасы.

Што трэба нам сьвятлічкі
Кашулькі, чаравічкі,
Настаўнікі і кніжкі
Ды іншыя „ізлішкі“.

Што як мець будзем гэта
То на другое лета
Вам прыдзем памагаці
Араць, касіць і жаці.

Дык не забудзьце дзетак,
З палеткаў вашых кветак,
Як вернецесь дахаты,
Сяброчкі дэлегаты!

Менск, 1923 г.

|}