Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/255

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Набадрыкі-зрыўкі
Шыты на вырост.
Ляйчыну з вузламі
Конь злавіў пад хвост.

Замест нейкай пугі
Стусіна дубец,
Але й той з двара ўжо
Сьцёбаны ў канец.

*

Едзе ў госьці, едзе…
Едзь-жа ў добры час!
.........
Кепска, калі кепскі
Гаспадар хто з вас.

5-VII 1926 г.
Акопы

|}