Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хто для нашых дзетак
Хоча асьляпленьня, —
Бэсьціць чужаніцай
Думак прасьвятленьне.

*

Каб вады гарачай
На таго нагрэлі
І ня ўстаў ён болей
Са сваёй пасьцелі, —
Хто над Беларусяй
Хоча распасьцерці
Свой бізун чужацкі
І народ усьмерціць.

1926 г.

|}