Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Скуль такія зморы, чары
Абступілі хмарнай хмарай?
Муцяць, мучаць бяз упыну,
Хоць валіся ў дамавіну!
Гэта, кажуць, любата
Мучыць сэрца ня спуста.
Ой, чарнявы Зямігудзе,
Што-та будзе, што-та будзе?
Не на шчасьце ўсё варожа,
Хіба ты паможаш, божа!..

1911 г.

|}