Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Душа і рвалася й цярпела,
Ў халодным поце віўся я;
Хацела крыкнуць — і ня сьмела
Натура вольная мая.
Збудзіўся я. Жыцьця крыніца
Зноў панясла ў сваім кругу…
Я йшоў, іду, але забыцца,
Што сьніў, ня мог і не магу…

21-III 1907 г.

|}