Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

10

ДЭПУТАТУ NN

Пасаромся, дэпутаце,
Хоць сваёй чорнай бялізны,
Ты-ж другой, кром Беларусі,
Не павінен мець айчызны.

А калі так вельмі хочаш
Мець і мачыху кром маткі,
То йдзі вон ад нас, шаноўны!
Забірай свае манаткі.

Замест пасьвіцца над праўдай,
Пасьвіць душы йдзі ў загіне,
Хоць табе йдзе лепш да твару
Пасьвіць крадзеныя сьвіньні.

1908 г.

|}